Курс ‘Свет Дрэваў’ даў мне Ўсвядомленасць. Гэта значыць, што цяпер па парках, скверах і лясах я гуляю не ў якасці залётнага валацугі, а як добрая знаёмая ўсіх гэтых зялёных шматметровых прыгажунь і волатаў. Я ведаю, хто тут жыве тысячагодзьдзямі, а хто прыехаў нядаўна з-за мораў-акіянаў. Я ведаю, што б я пасадзіла, калі б мела сваю сядзібу з паркам. Я ведаю, ад чаго магу ўвесну атрымаць насмарк і чырвоныя вочы. Я ведаю, з чаго лепш рабіць крэслы з гнутымі спінкамі, з чаго скрыпку, а з чаго клюшку для гольфа. Я ведаю, чаму некаторыя лісточкі клёна бялёсыя, а ясень лысы сярод лета, чаму жухнуць лісточкі каштанаў. Навошта мне ўсе гэтыя веды? Таму што жыць - цікава, таму што прырода Беларусі ўнікальная і адметная, вартая, каб мы ёй захапляліся і дзяліліся сваімі ведамі з сябрамі і дзецьмі. Чым бліжэй мы знаёмімся з усім, з чым дзелім нашу Зямлю, тым больш шанцу, што гармонія чалавек-прырода будзе існаваць як мага даўжэй. Дзякуй велізарны за такі інфарматыўны, ідэальна структураваны, унікальны, высока прафесійны курс.