Школа бёрдвочынгу
Вучымся вызначаць 100 звычайных відаў птушак на анлайн-курсе!
Птушкі заўсёды цікавілі чалавека. Наша "гісторыя адносін" вельмі доўгая і багатая. Як героі легенд і міфаў птушкі сталі сімваламі мудрасці, бацькоўскай любові, сілы і нават неўміручасці. Нездарма больш за 50 краін свету на сваіх гербах і флагах маюць выявы птушак.

Птушак можна сустрэць усюды, у любым месцы, у любы час сутак ці пару года. Дзякуючы сваёй прыгажосці, здольнасці да палёту, найцікавейшым паводзінам, відавому багаццю за птушкамі цікава назіраць. І крыху больш за сто гадоў таму зарадзілася новае хобі - "бёрдвочынг", ад ангельскіх слоў "bird" (птушка) і "watching" (глядзець, назіраць).

Цяпер у свеце дзясяткі мільёнаў бердвочараў, таму што гэта даступнае кожнаму захапленне. Назіраць за птушкамі можа любы чалавек без асаблівых абмежаванняў. Пачаць можна з птушак свайго двара. Вы будзеце здзіўлены, як шмат незнаёмых птушак можна сустрэць у сваім родным горадзе. А прайшоўшы наш курс вы ўжо зможаце іх адрозніваць!
Вы даведаецеся шмат новага пра птушак, будзеце шмат часу праводзіць на свежым паветры, станеце больш назіральнымі, у вас з'явяцца новыя сябры і знаёмыя. Дзякуючы бёрдвотчынгу вы, хутчэй за ўсё, пачнеце больш падарожнічаць, прычым па самых нечаканых месцах. Бёрдвотчынг - гэта ідэальнае сямейнае хобі. Да таго ж, нядаўнія даследаванні шатландскіх медыкаў паказалі, што назіранне за птушкамі дапамагае лячыць псіхічныя захворванні, дыябет, хваробы сэрца, стрэс і шмат чаго яшчэ.

Навошта і для каго патрэбен гэты курс?


Курс "Школа бёрдвотчынгу" падыходзіць для людзей любых прафесій узростам ад 6-8 гадоў.
Вядома, кожны можа паступова самастойна разабрацца ва ўсім: дзе якія птушкі жывуць, як іх адрозніць паміж сабой, хто рэдкі, а хто не і г.д. Гэта толькі пытанне жадання, часу і стараннасці. Але дадзены курс паскорыць гэты працэс у разы і дасць добрую аснову і старт, калі вы пачынаеце цікавіца птушкамі. Усе матэрыялы курсаў заснаваныя не толькі на тэорыі, якую можна знайсці ў кнігах, але, што важна, на асабістым трыццацігадовым досведзе аўтара. Аб кожным відзе даецца толькі самая патрэбная інфармацыя для запамінання.

Пра што раскажам на вебінарах?


Для вас мы выбралі крыху больш за 100 відаў птушак, якіх можна часцей за ўсё ўбачыць у Беларусі. Гэтыя віды аб'ядналі ў групы ў залежнасці ад месца, дзе яны сустракаюца: птушкі населеных пунктаў, лясоў, вадаёмаў, балот, палёў і лугоў.
Для кожнага віду мы:
  • разбярэмся, як адрозніваць іх па выглядзе, якія прыкметы найважнейшыя, на што глядзець у першую чаргу;
  • паслухаем голас (калі гэта важная характэрная рыса) і паглядзім відэа;
  • разбярэмся з рацыёнам харчавання;
  • даведаемся пра асаблівасці паводзін;
  • як, калі і дзе яго можна ўбачыць.

Як арганізаваны курс?


Курс складаецца з 8 анлайн-лекцый працягласцю дзве акадэмічныя гадзіны (па 45 мін) з невялікім перапынкам. Курс будзе праводзіца з 2 па 29 лістапада 2022 г., з 19.30 да 21.30.

На гэты раз мы набіраем дзве групы. Для адной групы вэбінары будуць праводзіцца на рускай мове (заняткі па аўторках і чацвяргах). Для другой групы - на беларускай мове (заняткі па панядзелках і серадах).

Заняткі праходзяць на платформе ZOOM. Калі вы не карысталіся ёй, то не страшна, мы навучым і дапаможам усё наладзіць. Гэта даступна і бясплатна. Вебінары можна будзе глядзець на камп'ютары ці тэлефоне. Калі вы занятыя ў прызначаны час вэбінара, то яго запіс можна будзе паглядзець на працягу наступнага тыдня.
Кошт курса - 140 рублёў. Для выпускнікоў іншых нашых курсаў 120 р.

Як запісацца?


Запісацца на курс можна запоўніўшы заяўку. Пасля чаго мы на ваш адрас электроннай пошты вышлем ліст пра арганізацыйныя моманты і спосабы аплаты.
Заяўка рускамоўнай групы.
Заяўка беларускамоўнай групы.

Бонусы і "плюшкі"


  • Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх відаў птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй аб кожным відзе.
  • У кожнага застануцца прэзентацыі ў pdf-фармаце.
  • Першыя 15 чалавек, якія аплацілі курсы, атрымаюць кнігу "Тэрыторыі, важныя для птушак у Беларусі" з подпісам ад галоўнага рэдактара.
  • Зніжка 15% на іншыя курсы Крылы.by
  • Зніжка 25% на "Палявы практыкум".
Запісаўшыся на курс, вы згаджаецеся з Палітыкай прыватнасці
і Дагаворам публічнай аферты
Нашы кантакты:
+37529 521 19 78
kryly.by2022@gmail.com

ИП Левый Семён Васильевич.

Минская обл., Борисовский р., д. Струпень, ул. Набережная д. 28.

УНП 693244893, зарегистрирован 04.04.2022 Борисовским РИК.

Made on
Tilda